Цыганкоў: «Маем такі этап жыцця ў эміграцыі, калі ў палітычных імпрэзах прымае ўдзел усё менш людзей»
Палітычны аглядальнік — пра тое, чаму сёння многія вырашылі «проста застацца на беразе».
Аналізуючы сённяшнюю сітуацыі ў беларускім палітычным жыцці ў эміграцыі, Віталь Цыганкоў прыводзіць урывак з вядомай кнігі «Цыклы амерыканскай гісторыі» гісторыка Артура Шлезінгера:
«Здольнасць нацыі да выканання палітычных абавязацельстваў, якія патрабуюць ад яе высокага напружання, абмежавана. Прырода патрабуе перадышкі. Людзі няздольныя больш прымушаць сябе працягваць гераічныя намаганні. Яны прагнуць пагрузіцца ў свае асабістыя жыццёвыя справы. Вырваныя пастаяннымі баявымі заклікамі, знясіленыя бесперапыннай агульнанацыянальнай актыўнасцю, расчараваныя атрыманымі вынікамі, яны імкнуцца да вызвалення ад узятых абяцанняў, перадышцы для адпачынку і аднаўлення сіл. Так сходзяць на нішто публічныя акцыі, страсці, ідэалізм і рэформы».
— Мяркую, гэтыя словы можна ўзяць эпіграфам для любых развагаў пра выбары ў Каардынацыйную раду, — адзначае Віталь Цыганкоў. — Мы зараз маем такі этап беларускага палітычнага жыцця ў эміграцыі, калі ў палітычных імпрэзах і акцыях прымае ўдзел усё менш людзей.
Гэта аб’ектыўная рэальнасць, якую амаль немагчыма змяніць самымі актыўнымі намаганнямі палітыкаў і СМІ.
Гэта не азначае, што не трэба спрабаваць. Трэба, бо трэба захоўваць тыя структуры, якія маем – чакаючы больш спрыяльнай гістарычнай сітуацыі. Да таго ж тое, што мы маем на сёння — гэта можа радыкальна змяніцца ў адзін момант.
Але наконт эфектыўнасці спробаў трэба разумець, што барахтацца супраць плыні не так лёгка. То бок ты траціш шмат сілаў, але застаешся на месцы. А калі ты плывеш па плыні – ты проста ляжыш на вадзе, і яна сама цябе нясе.
Таму многія вырашылі проста застацца на беразе. Не траціць сілы ўпустую, як яны лічаць.
Хто больш «правільна» і «мудра» паводзіць — я не бяруся судзіць.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное