За першыя суткі на рэабілітацыю Мілінкевіча сабралі звыш $20 тысяч

На бліжэйшыя некалькі месяцаў рэабілітыцыі трэба сабраць 120 тысяч злотых.

Пасля перанесенай летась складанай аперацыі палітыку Аляксандру Мілінкевічу неабходная дапамога. Ягоная жонка Іна Кулей звярнулася з просьбай аб дапамозе — і нераўнадушныя беларусы адгукнуліся вельмі актыўна.

Усяго за дзень ужо сабралі больш 83 тысяч злотых ($20 тысяч) з патрэбных 120 тысяч.

Фота: «Еўрарадыё»

«Для такога актыўнага чалавека быць ляжачым хворым — гэта цяжкае выпрабаванне, але ў яго моцны дух», – кажуць блізкія. Палітык пакуль не можа вярнуцца дадому з рэабілітацыйнага цэнтру, бо яму патрэбны пільны нагляд дактароў і адмысловыя ўмовы для аднаўлення.

Левая частка мозгу, якая адказвае за інтэлект, маўленне і памяць, не пашкоджаная, спадар Аляксандр усё памятае і размаўляе. Аднак пацярпела правая частка, якая кіруе рухам — і таму дрэнна слухаюцца ногі, не працуе правая рука. Спецыяльная рэабілітацыя вымагае багата часу і сродкаў.

Збор у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча працягнецца яшчэ 88 дзён. Далучыцца да яго можа кожны, калі для вас гэта бяспечна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)